Урок 41 Літаратурнае чытанне 2 клас
Тэма: “Абагульняльны урок па тэме: “Клопат пра тых, хто навокал”
Мэты:
- праверыць веды вучняў па разделе “Клопат пра тых, хто навокал”;
- развіваць навыкі звязнай мовы, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў;
- выхоўваць пачуцці павагі да роднай зямлі.
Абсталяванне: партрэт пісьменніка, загадкі, прыказкі.
Ход урока
1. Арганізацыйны момант.
— Вы вельмі разумныя і кемлівыя. Спадзяюся, што вы будзеце добра працаваць на ўроку, дабразычліва адносіцца адзін до аднаго.
— Усміхніцеся суседу па парце.
2. Праверка хатняга задання.
▲А.Вольскі «Безбілетная падарожніца»
● Пераказаць
● Адказы на пытанні
- Як паводзіла сябе Жулька ў тралейбусе? Як пра яе гаварыў кантралёр?
-Куды адправілася Жулька з гаспадаром раніцай?
-Якое здарэннне адбылося на вуліцы?
-Што адчуў гаспадар?
-Чаму ён развітаўся з Жулькай?
▲ А.Вольскі “Грыбы”
●Выразнае чытанне верша
-Прачытайце прыказкі.
Ваўка зубы кормяць.
На жывым мядзведзі шкуры не купляй.
Воўка б’юць, а ён у лес бяжыць.
Беражыся карову спераду, а каня ззаду.
Воўк не пастух, а свіння не агародніца.
-Пра каго гэтыя пасловіцы?
-Деці,у каго з вас ёсць дома жывёлы? - Я перакананая, што вы любіце сваіх жывёл і ўмееце правільна даглядаць за імі, каб яны не хварэлі і радавалі вас сваім добрым настроем.
- Як вы думаеце, ад каго трэба абараняць жывёл хатніх або дзікіх? Адказ: (не чакаючы адказу вучняў, можа даць сам настаўнік). Ад жорсткага абыходжання людзей з жывёламі , ад стыхійных бедстваў. Напрыклад, ад пажараў і паводак. - Чаму неабходна захаваць жывёльны свет планеты? Да жыцця заўсёды трэба ставіцца беражліва ў любым яе праяве. Уявіце сабе на хвіліну нашу планету без спеваў птушак, без жывёл, без зносін з імі. Уявіце, што больш няма сабак і катоў у нашых дамах і жывёл можна ўбачыць толькі на малюнках. Такія думкі не прыносяць радасці, праўда?
3.Праверка ведаў вучняў па разделе “Клопат пра тых, хто навокал”.
▲ АБМЯРКОЎВАЕМ ПРАЧЫТАНАЕ С. 54-56
1.Назавіце персанажаў. З якіх яны твораў?
-Хто аўтары гэтых твораў?
-Чым вам запомніліся гэтыя персанажы? Дайце ім характарыстыку.
2. Назавіце творы, прысвечаныя:
1) ахове птушак;
2)ахове раслін;
3) клопату пра свойскіх і дзікіх жывёл.
- Хто аўтар гэтых твораў? 3. Узнавіце вершаваныя радкі. З якіх яны твораў?
-Назавіце аўтараў гэтых твораў.
1) “Я прашу вас, …,
Ландыш не губіце,
… на свеце
Вечна беражыце”. 2) “Эх, і … грыбочкі –
Проста з лесу, а не з …!” 3) “І … словы ў сэрцах дзяцей
Ласкавыя струны кранулі,
І … дзеці – прыклад для людзей”-
Сініцы … вярнулі”. 4. Фізхвілінка
Па бары ідзе мядзведзь,
Ён варушыцца ледзь-ледзь,
Улева, управа паглядзіць,
На дзвюх лапах пастаіць,
Галавою паківае
І вачамі памаргае.
З куста ягадкі зрывае
І ў рот сабе кідае.
А каму маргае – ніхто не знае.
|
4. Прачытайце спалучэнні слоў. З якіх яны твораў? Назавіце аўтараў.
-Які з гэтых твораў вас найбольш уразіў? Чым?
1)Суровая зіма → высокія гурбы → бярозавыя венікі = …
2)Прыгожы парк →векавыя ліпы → шпачыная сям’я = …
3)Чырвоныя кропелькі → маміны пацеркі → божыя кароўкі = …
4)Тралейбусны прыпынак →белы пуховы камяк → ружовы язычок = … 5. Прыдумайце і раскажыце па малюнках казку “Падарожжа пластыкавай бутэлькі”. 5. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
- Паслухайце верш:
Не праганяйце кошак і сабак,
Калі яны прыйшлі да вас у госці.
Яны ў кожнай хаце – добры знак,
Яны прыносяць радаснае штосьці. І. муравейка
-Дзеці! Помніце, вы нясеце адказнасць з свайго маленькага сябра!
“Лесвіца поспеху”.
Вучні прычапляюць кожны свой смайлік на лесвіцу: калі ўрок спадабаўся і было вельмі цікава – на верхнюю прыступку, калі штосьці не спадабалася – на сярэднюю, а калі было зусім нецікава – на ніжнюю. 6. Дамашняе заданне
- Падрыхтуйце невялічкае апавяданне на тэму “Мой маленькі сябар”. перейти в каталог файлов
| Образовательный портал
Как узнать результаты егэ
Стихи про летний лагерь
3агадки для детей |