Главная страница
Образовательный портал Как узнать результаты егэ Стихи про летний лагерь 3агадки для детей
qrcode

Урок засваення новых веда Мэты выпрацо ваць навык выразнага чытання, узбагачаць сло нікавы запас вучня прыметнікамі


Скачать 40.98 Kb.
НазваниеУрок засваення новых веда Мэты выпрацо ваць навык выразнага чытання, узбагачаць сло нікавы запас вучня прыметнікамі
Анкор43 Yakub Kolas Pesnya ab vyasne Tsyotka Svarba.docx
Дата02.10.2017
Размер40.98 Kb.
Формат файлаdocx
Имя файла43_Yakub_Kolas__Pesnya_ab_vyasne__Tsyotka_Svarba.docx
ТипУрок
#23338
КаталогОбразовательный портал Как узнать результаты егэ Стихи про летний лагерь 3агадки для детей
Образовательный портал Как узнать результаты егэ Стихи про летний лагерь 3агадки для детей

Урок 43 Літаратурнае чытанне 2 клас

Стар. 58-62

Тэма: Якуб Колас «Песня аб вясне», Цётка «Сварба»

Тып урока: урок засваення новых ведаў

Мэты:

  • выпрацоўваць навык выразнага чытання, узбагачаць слоўнікавы запас вучняў прыметнікамі;

  • прыцягнуць увагу да змен, якія адбываюцца ў прыродзе з надыходам вясны, развіваць увагу;

  • выхоўваць любоў да прыгажосці роднай прыроды.

Абсталяванне: малюнкі з выявамі вясны, бюро даведак,

Ход урока

I. Арганізацыйны момант

-Вы дружныя і працавітыя. Будзьце заўсёды адзін за ўсіх і ўсе за аднаго (дзеці бяруць адзін аднаго за рукі).

-Зімой холадна. А ці заўсёды будзе так?


Сонца грэе, прыпякае,

Лёд на рэчцы затрашчаў.

Цёплы ветрык павявае,

Хмар дажджлівых нам прыгнаў.

Вось і бусел паказаўся,

Гусі дзікія крычаць,

Шпак на дубе расспяваўся.

Жураўлі ўжо ляцяць.


II. Праверка дамашняга задання.

  1. Паведамленне тэмы ўрока

Не званочак, а звініць.

Ног не мае, а бяжыць.

Як гарэза, скок ды скок.

Ён вясёлы... (ручаёк).

-Вы сустракаліся з ручайком, калі ішлі ў школу? Аб чым гэта гаворыць нам? (Прыйшла вясна.)

-Сёння на ўроку мы і пагаворым аб вясне.

-Як вы думаеце, ці хацела зіма ўступаць месца вясне?

-Каб быць упэўненым у адказе на гэта пытанне, прачытаем верш Якуба Коласа «Песня аб вясне»

IV. Чытанне верша настаўнікам

Бюро даведак:

кросны — ткацкі станок;

прывітаць — приветствовать.

Якія дзве розныя карціны адлюстрованы ў вершы?

V. Чытанне верша вучнямі

1. Чытанне верша цалкам.

2. Выразнае чытанне ўрыўка верша па асабістым выбары.

3. Знайсці сказы, якія чытаюцца гучна, ціха, хутка, павольна, і прачытаць іх з патрэбнай інтанацыяй
Хвілінка адпачынку (пад музыку)

1.Гульня «Ручаёк»

Утвараецца «ручаёк» з вучняў. Дзеці бегаюць «змейкай», папераменна імітуючы па камандзе настаўніка залівістае бульканне, вясёлы гоман ці грозны шум.

2.Дыхальная гімнастыка

Бег, бег ручаёк, ды зліўся з рэчкай, якая плаўна цячэ, нетаропка. (Дзеці павольна падымаюць рукі ўверх — удых, а затым апускаюць уніз — выдых.)

-Хто звінеў і гукаў: «Вясна ідзе-е-е!»? (Ручаёк.)

VI. Аналіз зместу твора

-Якой паказаў аўтар зіму? Вясну?

-Якімі вы іх уяўляце?

-З чым параўноўвае аўтар ручаёк і сонца?

-Якімі словамі паэт "ажыўляе» ручаёк, надае яму чалавечыя рысы? Зачытайце.

-Як разумееце выраз: «А зіма аж пачарнела, годзе ёй тут кросны ткаць»?
Фізкультхвілінка


Лёд на рэчцы разламала,

Траўку ў полі ўзгадавала,

Птушак склікала яна.

Як завуць яе?.. (Вясна)


Уступная гутарка

-Якія змены адбываюцца ў прыродзе з надыходам вясны?

-Што пра гжта гаворыцца ў дамашнім вершы?

-Пісьменнік Валерый Кастручын падгледзеў, як ішла вясна, і апісаў яе прыход. Ён хацеў, каб і вы ведалі. Слухайце.
VII. Чытанне твора Цёткі “Сварба”

-Пра што будзе ісці гаворка? Вызначце па малюнку.

Бюро даведак:

Жабрак – вельмі бедны; той, хто жыве з міласціны; старц.

Сварба – сварка, спрэчка з крыкам, шумам, лаянка.

Строілася ў кветкі – тут: апранала зямлю ў кветкі.

VIII. Чытанне твора вучнямі

Чытанне тэксту напаўголасу.

Мэта — прачытаць тзкст, знайсці адказ на пытанне «Хто ж пасварыўся ў творы?».

IX. Аналіз зместу твора

- Як наступалі адна на адну зіма і вясна?

- Што казалі людзі на сходзе?

- Хто дапамог вырашыць спрэчку? Як гэта адбылося?

- Прачытайце, як павяла сябе зіма. Што зрабіла вясна ў адказ? Чаму?

- Якія прыродныя з’явы падказалі аўтару змест твора?

X. Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

-Якая пара года наступіла?

-Ці было вам цікава на ўроку?

-Якія цяжкасці сустрэліся?

-Дайце адзнаку сваёй працы на ўроку.

-Вы малайцы. Працавалі добра, былі актыўнымі. Дзякуй за працу!

XIII. Дамашняе заданне. Стар. 62-63, на памяць
перейти в каталог файлов

Образовательный портал Как узнать результаты егэ Стихи про летний лагерь 3агадки для детей

Образовательный портал Как узнать результаты егэ Стихи про летний лагерь 3агадки для детей